Мерапрыемствы ў рамках святкавання Дня роднай мовы

21.02.2024

21 лютага ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. У нашай ўстанове прайшлі наступныя мерапрыемствы:

У 1 малодшай групе №3 выхавацелем дашкольнай адукацыі Каско Н.М. праведзены занятак «У госці да бабулі».У ходзе якога дзеці адправіліся ў вёску да бабулі, дзе ўспомнілі прывітальныя словы, пацешкі: «Кую кую ножку...», «Лады, лады ладкі...», спявалі калыханку «Баю, баінку баю». Дапамаглі кацяняці знайсці сваю матулю. Вывучэнне роднай мовы з маленства — важная праца не толькі выхавацеля але і бацькоў. Давайце вывучаць родную мову разам.

  

Выхаванцы старэйшай групы №1 звярнулiся да бацькоў, працаўнiкоў дзiцячага сада з прапановай: "Размауляй са мной па-беларуску. Яны наведалi мiнi-музей "Беларуская хатка", хату-чытальню Янкi i Арынкi.  З мэтай далейшага знаемства з побытам простых сялян, з прадметамi хатняга абiходу, адзеннем; далейшага знаемства з творамi беларускага народнага фальклору (казкi, загадкi, прыказкi i прымаукi, лiчылкi), сумеснага чытання на беларускай мове.

  

Дзеці сярэдняй группы №2 разам з выхавацелем дашкольнай адукацыі Калодка Н.К. правялі драматызацыю казкі "Зайкава хатка". Бацькі праз брашуры "Чытаем на беларускай мове" даведаліся, што можна пачытаць дзецям 4-5 гадоў, атрымалі парады і рэкамендацыі.

  

У групе для дзяцей з ТНР прайшло мерапрыемства з удзелам бацькоў па прывіцці грамадзянска-патрыятычных навыкаў "Знаўцы Гродзеншчыны". Дзеці разам з бацькамі складалі карту Беларусі, вылучаючы Гродзенскую вобласць, успомнілі помнікі Гродзеншчыны, даведаліся аб вядомых людзях Гродзеншчыны, аб прыродзе і прыгажосці сваёй малой Радзімы. Вынікам мерапрыемства паслужыла складанне "кветак талерантнасці", на пялёстках якіх былі адзначаны рысы. Правяла мерапрыемства выхавацель дашкольнай адукацыі Андросік Я.У.

  

Далучэнне да роднай мовы садзейнiчае не толькi  ўзбагачэнню мовы дзяцей, але i развiвае iх iнтэлектуальныя i пазнавальныя магчымасцi. З дзецьмi сярэдняй группы №1 прайшла гутарка "Беларусь на карте свету". З мэтай пашырэння ведаў пра Беларусь, заахвочвання дзяцей выкарыстоўваць у маўленнi словы, якiя адлюстроўваюць асабiстыя пачуццi (падабаецца, ганаруся, люблю) у адносiнах да родных мясцiн.

  

Да дзяцей першай малодшай групы №2 завіталі ў госці Янка і Алёнка, якія пазнаёмілі дзяцей з сімваламі нашай Беларусі. З прыгожымі васількамі, буслом, рушніком, а таксама з беларускімі вершамі і казкамі. Выхавацель дашкольнай адукацыі - Поляк Ю.С.

  

Выхаванцы старэйшай групы №2 наведалi  беларускую хатку, дзе замацaвалi веды  аб прадметах быта нашых продкаў, аб iх прызначэннi ў жыццi сялян, выхаванцы з задавальненням слухалi, задавалi пытаннi i адказвалi на iх, дыялог старалiся весцi на роднай мове. Выхавацель дашкольнай адукацыі - Глебовіч А.У.

  

 

Меню раздела